19 траўня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая мутацыя вірусу: Нямеччына абмяжуе зносіны з Вялікай Брытаніяй і ПАР

2
Новая мутацыя вірусу: Нямеччына абмяжуе зносіны з Вялікай Брытаніяй і ПАР

Канцлерка ФРГ, прэзідэнт Францыі, кіраўніца Еўракамісіі і старшыня Еўрарады правялі экстранныя кансультацыі.

Федэральны ўрад Нямеччыны абмяжоўвае паездкі "паміж ФРГ і Вялікай Брытаніяй, а таксама Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай" у сувязі з паведамленнямі пра распаўсюд новага штаму каранавірусу. Гэта пацвердзіла ў нядзелю, 20 снежня, у Twitter намесніца афіцыйнага прадстаўніка ўрада ФРГ Марціна Фіц (Martina Fietz), паведамляе DW.

"У цяперашні час рэгламент прапрацоўваецца. Федэральны ўрад падтрымлівае кантакты са сваімі еўрапейскімі партнёрамі", – напісала яна.

Авіязносіны з Вялікай Брытаніяй спыняюцца да 31 снежня

Між тым у нямецкім Міністэрстве транспарту і лічбавай інфраструктуры паведамілі, што авіязносіны з Вялікай Брытаніяй будуць спыненыя з 00.00 паводле мясцовага часу (02.00 мск) 21 снежня. Гэты рэжым будзе дзейнічаць да канца дня 31 снежня.

Міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан (Jens Spahn), у сваю чаргу, заявіў, што, паводле афіцыйных звестак, у Нямеччыне пакуль не выяўлена ніводнага інфекаванага новым штамам.

Экстранныя тэлефонныя кансультацыі Меркель і Макрона

Між тым канцлерка ФРГ Ангела Меркель (Angela Merkel), прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen) і старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль правялі тэлефонныя перамовы, каб скаардынаваць намаганні ў супрацьдзеянні пандэміі. Факт перамоваў пацвердзілі ў прэс-службе Елісейскага палаца. Макрон таксама склікаў вечарам 20 снежня экстраннае пасяджэнне Рады абароны Францыі.

Штам, які ў цяперашні момант імкліва распаўсюджваецца ў Вялікай Брытаніі, быў упершыню выяўлены ў пачатку снежня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках