19 траўня 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Ганчарэнка: Беларусы паказалі, што не прымаюць дыктатара Лукашэнку

6
Аляксей Ганчарэнка: Беларусы паказалі, што не прымаюць дыктатара Лукашэнку
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРЭНКА

Беларусь павінна быць дэмакратычнай і незалежнай.

Са слоў украінскага палітыка Аляксея Ганчарэнкі, пытанне аб развіцці дэмакратыі ў грамадстве варта адрасаваць самім беларусам, якія паказалі, што не прымаюць дыктатуру Лукашэнкі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Беларусы паказалі, што не прымаюць дыктатара Лукашэнку, але пакуль не змаглі давесці дэмакратычныя пратэсты да канца», - падкрэслівае Аляксей Ганчарэнка.

Дэмакратычная і незалежная Беларусь, з ягоных слоў, неабходная Еўрапейскаму Звязу і Украіне, з якой у яе тысяча кіламетраў агульнай дзяржаўнай мяжы.

«Як мы можам дапамагчы беларусам? Інструмент у нас адзін - трэба далучыцца да санкцый Еўропы супраць рэжыму Лукашэнкі, неабходна прымаць беларусаў, якія бягуць ад палітычных рэпрэсій», - адзначае Аляксей Ганчарэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках