5 траўня 2024, Нядзеля, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Леўчанка: Мы прыйдзем да той краіны, да якой мы імкнёмся

16
Алена Леўчанка: Мы прыйдзем да той краіны, да якой мы імкнёмся

Перамога не за гарамі.

Баскетбалістка Алена Леўчанка ў эфіры «Белсата» падзялілася меркаваннем аб тым, што адбываецца ў краіне.

«Вы не ўяўляеце, колькі людзей сапраўды змагаецца. Беларуская дыяспара ва ўсім свеце настолькі праяўляе сябе, калі раней мы казаць нават пра гэта не маглі. Мы нават не думалі, колькі беларусаў жывуць за мяжой. І які велізарны кавалак працы яны робяць. Людзі выходзяць на сусветныя пляцоўкі, праводзяць сустрэчы - гэта тая ж барацьба.

Часам беларусы думаюць, што пратэсты здзімаюцца ці ўсё, нічога не робіцца. Самае цяжкае цяпер для ўсіх нас - гэта эмацыйны стан. Здаецца, ну колькі можна, няма сіл, але паверце, у ангельскай мове ёсць такая прымаўка: «Anything worth having is worth fighting for», - «Тое, чаго ты хочаш больш за ўсё, варта таго, каб за гэта змагацца». І свабода варта гэтага. Старайцеся знайсці нейкі баланс. Так, не будзе ўсё хутка і ўсё адразу. Але яно абавязкова будзе. Патрэбны час, патрэбная вытрымка. Людзі павінны ведаць, што праца не спыняецца. Паглядзіце, мы падымаемся раніцай і вакол нас нейкія навіны. Кожны дзень гэта эмацыйна і псіхалагічна цяжка.

Я дзесьці чытала вельмі цікавы артыкул, што беларусы вельмі доўга будуць адыходзіць ад гэтага стану, бо гэта вельмі моцная эмацыйная траўма. Але беларусы настолькі моцныя людзі, што, мне здаецца, мы толькі цяпер разумеем, наколькі мы моцныя: і эмацыйна, і ўнутрана, гэтая згуртаванасць, - гэта тое, чаго не адняць. Гэта тое, што надае сілы.

І я ведаю, як цяпер усім цяжка, але я ўпэўненая, што перамога не за гарамі і мы прыйдзем да той краіны, да якой мы імкнёмся», - сказала Леўчанка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках