14 траўня 2024, aўторак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КС Малдовы прыпыніў дзеянне закона, якім абмежавалі паўнамоцтвы прэзідэнта Маі Санду

14
КС Малдовы прыпыніў дзеянне закона, якім абмежавалі паўнамоцтвы прэзідэнта Маі Санду
МАЯ САНДУ
ФОТА: EPA

Прынятыя парламентам змены супярэчаць Канстытуцыі Малдовы.

Канстытуцыйны суд Малдовы прыпыніў дзеянне паправак да закона аб Службе інфармацыі і бяспекі, якія перадалі спецслужбу пад кантроль парламента, паменшыўшы паўнамоцтвы прэзідэнта. Дзеянне паправак прыпынілі да канчатковай пастановы суда.

Як піша «Европейская правда», пра гэта паведамляе NewsMaker.

КС Малдовы разгледзеў зварот дэпутата Сяргея Літвіненкі ад партыі «Дзеянне і салідарнасць», лідарам якой з'яўляецца абраны прэзідэнт Мая Санду, і адзначыў, што прынятыя парламентам змены супярэчаць Канстытуцыі.

У судзе адзначылі, што ініцыятары паправак недастаткова аргументавалі сваю пазіцыю пра неабходнасць пераводу спецслужбы пад кантроль парламента.

«КС адзначае, што дзеянне паправак неабходна прыпыніць для прадухілення шкоды і негатыўных наступстваў для канстытуцыйнага парадку», - гаворыцца ў пастанове.

Пастанова не падлягае абскарджанню і ўжо апублікаваная.

Нагадаем, 3 снежня парламент Малдовы, большасцю якую маюць Партыя сацыялістаў дзейнага прэзідэнта Ігара Дадона і «Шор», ухваліў шэраг супярэчлівых законапраектаў, між іншым - аб пазбаўленні прэзідэнта кантролю над Службай інфармацыі і бяспекі, што абмяжоўвала паўнамоцтвы Маі Санду, і, папярэдне - аб выдачы афіцыйнага статусу расейскай мове і вяртанне дазволу на трансляцыю расейскіх праграм.

Апазіцыя і абраны прэзідэнт Майя Санд заявілі, што галасаванне было незаконным. Санд заклікала грамадзян да пратэстаў. На акцыю таксама заклікалі выйсці сваіх прыхільнікаў «Наша партыя», DA, PAS, дэмпартый, PUN.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках