19 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінская апазіцыя папярэдзіла аб пратэстах у выпадку візіту Лаўрова ў Тбілісі

3
Грузінская апазіцыя папярэдзіла аб пратэстах у выпадку візіту Лаўрова ў Тбілісі

Апазіцыянеры заявілі, што ў выніку гэтай акцыі ўраду Грузіі давядзецца ляцець у Маскву на самалёце Лаўрова.

Лідар апазіцыйнай фракцыі партыі «Адзіны нацыянальны рух» у парламенце Грузіі Раман Гацырыдзэ заявіў аб недапушчальнасці прыезду ў Тбілісі кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У выпадку візіту расейскага міністра грузінская апазіцыя правядзе маштабную акцыю пратэсту, папярэдзіў Гацырыдзэ. Ён паабяцаў, што ў выніку гэтай акцыі ўраду Грузіі давядзецца ляцець у Маскву на самалёце Лаўрова.

Таксама палітык заявіў, што апазіцыя будзе ўважаць візіт за «мэтанакіраваную правакацыю Масквы», калі ў складзе расейскай дэлегацыі будуць асобы, якія парушылі закон Грузіі аб акупацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках