19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO заклікаў Расею паважаць суверэнітэт Беларусі

11
Генеральны сакратар NATO заклікаў Расею паважаць суверэнітэт Беларусі
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пра гэта Енс Столтэнберг заявіў на прэс-канферэнцыі міністраў абароны NATO.

12-13 лютага 2020 года ў Брусэлі міністры абароны краін NATO абмяркоўвалі магчымыя адказы на выклікі бяспекі, якія ўзніклі ў сувязі з разгортваннем расейскай ракетнай сістэмы SSC-8 (Наватар 9M729). Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага Альянсу Енс Столтэнберг падчас прэс-канферэнцыі міністраў абароны NATO ў Брусэлі адказаў на пытанне журналіста «Белсата».

- Беларусь прытрымліваецца дамовы аб ракетах малой і сярэдняй далёкасці нават цяпер, калі яна перастала існаваць. Мы бачым, што ціск Уладзіміра Пуціна на Беларусь узмацняецца. Як вы думаеце, што NATO можа зрабіць, каб пазбегнуць патэнцыйнага размяшчэння расейскіх ракет і ў Беларусі, не толькі ў Калінінградзе? Ці думаеце вы, што цяпер добры час, каб сустрэцца з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі і пагаварыць пра гэта?

- Беларусь - партнёр NATO, мы цэнім гэта партнёрства. Беларусь гэта суверэнная нацыя, якая прымае суверэнныя пастановы, і мы цэнім гэтыя пастановы. Мы таксама, вядома, заклікаем Расею паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх нацый у Еўропе, у тым ліку Беларусі. Гэта пытанне павагі да таго, што ўсе нацыі ў Еўропе - суверэнныя, з правам прымаць уласныя пастановы без умяшання з боку суседзяў.

Адказ NATO на парушэнне Расеяй дамовы РСМД, распрацоўку і размяшчэнне ракет малой і сярэдняй далёкасці ў Еўропе быў адным з галоўных пытанняў сустрэчы міністраў абароны Альянсу 12-13 лютага ў Брусэлі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках