24 красавiка 2024, Серада, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ва ўзброеных сілах

14
Лукашэнка зрабіў перастаноўкі ва ўзброеных сілах

Дыктатар змяніў і кіраўніцтва Генштаба.

Лукашэнка 21 лютага правёў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Генеральнага штаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання ўзброеных сіл, пішуць naviny.by.

Генерал-маёр Ігар Кароль прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба УС. Ён вызвалены ад пасады намесніка начальніка Генштаба ў баявым кіраванні. Першым намеснікам раней быў цяперашні начальнік Генштаба Аляксандр Вальфовіч.

Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генштаба прызначаны генерал-маёр Руслан Касыгін. На пасаду начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС, якую ён раней займаў, прызначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.

На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС прызначаны палкоўнік Віктар Гулевіч. Раней гэтую пасаду займаў цяперашні міністр абароны Віктар Хрэнін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках