21 верасня 2020, панядзелак, 2:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь» правяла квіз да Дня роднай мовы ў Менску

2
«Еўрапейская Беларусь» правяла квіз да Дня роднай мовы ў Менску

Святкаванне прайшло ў цэнтры сталіцы.

Квіз, прысвечаны Дню роднай мовы і арганізаваны грамадзянскай кампаніяй "Еўрапейская Беларусь" і ініцыятывай "Еўрапейская моладзь" адбыўся ў мінскім бары Beer Show 21 лютага, переадае прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі".

За прызы конкурса змагаліся чатыры каманды, якія складаліся з навучэнцаў розных сталічных універсітэтаў. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 чалавек.

Напрыканцы квіза журы вызначыла таксама лепшых удзельнікаў, якія атрымалі спецыяльныя прызы - вялікі сцяг з выявай "Пагоні", які добра запомніўся жыхарам Мінска пасля восеньскіх акцый і кнігу лідэра "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Саннікава "Мая гісторыя".