26 траўня 2020, aўторак, 20:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гаазе пагадзіліся разгледзець парушэнні РФ Марскога права

3
У Гаазе пагадзіліся разгледзець парушэнні РФ Марскога права

Гаагскі трыбунал адхіліў спробы РФ пазбегнуць адказнасці за яе паводзіны ў Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы.

Арбітражны суд, сфармаваны ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН у марскім праве (UNCLOS), у справе Украіны супраць Расеі адхіліў пазіцыю РФ аб адсутнасці юрысдыкцыі ў справе Украіны і вызначыў, што ён разгледзіць аспекты патрабаванняў Украіны, звязаныя з парушэннямі Расеяй UNCLOS у Керчанскай пратоцы і Азоўскім моры. Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства замежных спраў Украіны.

Адзначаецца, што трыбунал адхіліў спробы Расеі пазбегнуць адказнасці за яе паводзіны ў Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы. Расея спрабавала выключыць гэтыя два жыццёва важныя міжнародныя водныя шляхі са сферы рэгулявання міжнароднага марскога права, паведамляе liga.net.

Паведамляецца, што суд пагадзіўся з Украінай: патрабаванне Расеі пра статусу унутраных вод не з'яўляецца належнай падставай для адмаўлення юрысдыкцыі, гэта пытанне трэба вырашаць на стадыі разгляду справы па сутнасці.

У МЗС удакладняюць, што гэтае рашэнне азначае неабходнасць ажыццяўлення юрыдычнай экспэртызы незаконнага будаўніцтва Расеяй Керчанскага моста і прыпыненняў суднаў у Азоўскім моры, якія наносяць шкоду міжнароднаму суднаходству.

Украіна падрыхтуе належнае прадстаўленне справы па сутнасці перад Арбітражным судом. Пасля вывучэння пісьмовых прадстаўленняў бакоў Суд правядзе слуханні па сутнасці, гаворыцца ў каментары на сайце МЗС.

25 лістапада 2018 года РФ атакавала і захапіла ў раёне Керчанскай пратокі тры караблі ВМС Украіны.

25 траўня 2019-га Марскі трыбунал ААН абавязаў Крэмль неадкладна вызваліць маракоў і вярнуць караблі. Экіпаж вызвалілі ў верасні паводле абмену.

18 лістапада 2019 года, адбылася перадача Украіне гэтых караблёў.

Пазней стала вядома, што яны знаходзяцца ў «знішчаным» стане - расейцы забралі адтуль нават плафоны і ўнітазы.