11 траўня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перфоманс у Светлагорску: Актывіст выйшаў на плошчу ў процігазе

2
Перфоманс у Светлагорску: Актывіст выйшаў на плошчу ў процігазе

Жыхары горада прадаўжаюць барацьбу супраць завода беленай цэлюлозы.

Акцыі праходзяць кожную нядзелю на цэнтральнай плошчы Светлагорска, пад вокнамі райвыканкама. Жыхары збіраюцца, кормяць галубоў, абмяркоўваюць апошнія навіны пра сітуацыю на заводзе і вакол яго, дзеляцца інфармацыяй, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Сёння ўдзельнікі акцыі, прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі перфоманс, каб паказаць, да якіх наступстваў прывядзе праца завода. Адзін з іх прыйшоў на плошчу ў ахоўным касцюме і масцы-процігазе, а астатнія сталі раздаваць мінакам улёткі з інфармацыяй пра шкодную вытворчасць.

Завод, які атручвае паветра ў Светлагорску, быў пабудаваны пры дапамозе крэдытаў кітайскіх банкаў, генпадраднікам выступіла карпарацыя CAMCE. Агульны кошт будаўніцтва склаў блізу 770 млн даляраў. Будаўніцтва суправаджалася скандаламі і з кітайскім генпадраднікам быў скасаваны кантракт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках