3 красавiка 2020, Пятніца, 6:56
Народны карантын
Рубрыкі

Кампанія з ЗША заявіла аб стварэнні вакцыны ад каранавірусу

8
Кампанія з ЗША заявіла аб стварэнні вакцыны ад каранавірусу

Першыя вынікі выпрабаванняў могуць з'явіцца ў ліпені.

Бостанская біятэхналагічная кампанія Moderna прадставіла вакцыну mRNA-1273 ад каранавірусу COVID-19.

Як паведаміў распрацоўнік, першая партыя ампул з вакцынай была накіраваная ў Нацыянальны інстытут вывучэння алергічных і інфекцыйных захворванняў (NIAID) для выпрабаванні на людзях, паведамляе "Коммерсантъ".

Вакцына, са слоў распрацоўнікаў, была створаная ў рэкордныя тэрміны, улічваючы пагрозу далейшага распаўсюджвання каранавірусу, - усяго за 42 дні з моманту распазнавання геному віруса. Над стварэннем лекаў працавалі амаль 100 супрацоўнікаў Moderna, праца вялася нават на выходных.

Як паведаміў у інтэрв'ю The Wall Street Journal дырэктар NIAID Энтані Фасі, выпрабаванні вакцыны павінны пачацца ў красавіку. Для гэтага будуць запрошаныя 20-25 здаровых добраахвотнікаў, ім увядуць дзве дозы вакцыны, каб ацаніць яе бяспеку і фармаванне імуннага адказу, неабходнага для абароны ад віруса. Першыя вынікі выпрабаванняў могуць з'явіцца ў ліпені або жніўні. Калі яны будуць паспяховымі, у шырокім доступе вакцына з'явіцца цягам некалькіх месяцаў пасля гэтага.