8 траўня 2024, Серада, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што расейскія ўлады зробяць з атамным палівам з «Лашарыка»

3
Стала вядома, што расейскія ўлады зробяць з атамным палівам з «Лашарыка»

Аперацыя будзе праводзіцца ў Северадзвінску.

У Северадзвінску выгрузку атамнага паліва з пашкоджанага пажарам падводнага апарата "Лашарык" могуць пачаць летам 2020 года. Пра гэта піша ТАСС. Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, працы не пачынаюць праз наяўнасць у сударамонтнага завода "Зорачка" "больш прыярытэтных заказаў".

У прэс-службе завода інфармацыю пра магчымыя працы на "Лашарыку" не каментуюць. У лістападзе 2019 года падводны апарат даставілі на "Зорачку".

Пажар на "Лашарыку" адбыўся 1 ліпеня 2019 года. Міністэрства абароны не называе апарат, на борце якога здарылася катастрофа. Згодна з шматлікімі крыніцамі, гэта была глыбакаводная атамная падводная лодка АС-31, вядомая як "Лашарык". Да катастрофы ў шырокім распаўсюдзе быў толькі адзін малюнак гэтага аб'екта, спушчанага на ваду ў 2003 годзе. Радыё Свабода выявіла яшчэ некалькі фотаздымкаў.

Пры пажары загінулі 14 старэйшых афіцэраў, усе яны былі ўзнагароджаныя пасмяротна, двое – званнямі Героя Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках