5 траўня 2024, Нядзеля, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падоўжанае следства паводле справы Юрыя Захаранкі

8
Падоўжанае следства паводле справы Юрыя Захаранкі
ЮРЫЙ ЗАХАРАНКА

Праваабаронцы звязваюць гэта са сведчаннямі былога байца САХР Гараўскага.

Папярэдняе расследаванне паводле крымінальнай справы аб гвалтоўным знікненні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі падоўжанае да 18 сакавіка 2020 года.

Пра гэта прадстаўніка сям'і Захаранкі - Алега Воўчака апавясціў начальнік аддзела Следчага камітэта Юрый Вараўка, паведамляе «Народная Воля».

- Калі прадаўжаюць тэрміны расследавання, то гэта гаворыць пра тое, што вядуцца пэўныя следча-аператыўныя дзеянні. Я ўпэўнены, што не рэагаваць на заявы былога байца САХР Юрыя Гараўскага проста немагчыма, бо ёсць сведчанні падазраванага ў некалькіх забойствах грамадзян, з раскладам усіх абставінаў падрыхтоўкі і ажыццяўлення гэтых злачынстваў супраць лідараў апазіцыі, з указаннем на канкрэтных асобаў, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, - кажа кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву», давераная асоба сям'і Юрыя Захаранкі.

- Яшчэ раз падкрэсліваю, што следчым адхіліць гэтыя абставіны крымінальных спраў будзе немагчыма, бо гэтыя справы знаходзяцца на кантролі не толькі беларускай грамадскасці, але і такіх уплывовых арганізацый, як ААН, АБСЕ, Рада Еўропы, ЕЗ. Тым больш, цяпер Менску патрэбная дапамога і падтрымка ЕЗ і ЗША, - адзначыў праваабаронца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках