5 траўня 2024, Нядзеля, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават з тэлеперадач відаць, як пакутуюць спартоўцы на гэтай кашы»

25
«Нават з тэлеперадач відаць, як пакутуюць спартоўцы на гэтай кашы»
ФОТА: BIATHLON.COM.UA

Факты і меркаванні аб чэмпіянаце, ад якога іншыя адмовіліся, а Лукашэнка з радасцю прыняў.

У сераду ў Раўбічах стартаваў чарговы чэмпіянат Еўропы ў біятлоне. «Салідарнасць» распавядае, чаму падчас яго правядзення няма натоўпаў турыстаў.

Як Беларусь займела чэмпіянат і пры чым тут Лукашэнка?

Чарговы чэмпіянат Еўропы павінен быў адбыцца ў Эстоніі, але там ад яго адмовіліся ледзь не ў апошні момант з цалкам зразумелай прычыны - праз адсутнасць снегу.

Беларусь наважыла перахапіць турнір, хоць снегу не было і ў нас. Затое быў такі энтузіяст як Аляксандр Лукашэнка - цяжка ўявіць, каб чэмпіянат у Раўбічах наважыліся праводзіць без ягонага ўказання. Можна сказаць, што паўтарылася гісторыя з II Еўрапейскімі гульнямі: Беларусь дамаглася права іх займець, толькі калі ад іх правядзення адмовіліся Нідэрланды.

Напярэдадні чэмпіянату ў сярэдзіне лютага дыктатар асабіста праінспектаваў Раўбічы. А цяпер ён увесь час цікавіцца станам трас.

Чаму няма натоўпаў турыстаў?

Ёсць дзве прычыны. Першая - месца чэмпіянату змянілася ў апошні момант, што магло стаць праблемай для замежных заўзятараў.

Але галоўная прычына нават не ў гэтым. У адрозненне ад сітуацыі ў многіх іншых тыпах спорту, чэмпіянат Еўропы ў біятлоне - малаважны турнір.

Штогод галоўныя старты біятланістаў - гэта этапы Кубка свету і чэмпіянат свету (ён, дарэчы, скончыўся зусім нядаўна). Таму на турнір у Раўбічы не прыехалі галоўныя зоркі гэтага тыпу спорту.

ФОТА: ПРЕССБОЛ

Дарэчы, няма ажыятажу і сярод беларускіх заўзятараў. Вось так выглядаў фудкорт у дзень адкрыцця чэмпіянату.

На што скардзяцца спартоўцы?

Напярэдадні стартаў намеснік дырэктара «Раўбічаў» у адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Леанід Карась распавёў аб трасе: «Тут атрымліваецца вінегрэт снежны: перамарожаны снег з фрыстайла, снег з Вяснянкі і заячай паляны. Частка натуральнага снегу».

У выніку біятланісты спаборнічаюць у цяжкіх варунках. Дынара Алімбекава распавяла: «Хлопцы праходзяць уздымы скачкамі, а мы ўсё гэта месім, можна сказаць. Але, як ёсць... Па нагах дае вельмі моцна, вядома».

Украінскі рэсурс biathlon.com.ua адзначае: «У нас на сайце ідзе дыскусія пра тое, што, нібыта, чэмпіянат Еўропы наогул не патрэбны, што гэта ўжо чэмпіянат другога плана».

У чым бачаць пазітыў ад правядзення чэмпіянату?

Пра тое, якую выгаду могуць атрымаць беларускія ўлады, распавёў сам Лукашэнка:

- Галоўнае - заява кіраўніка IBU, што за тое, што вы нас падтрымалі, выратавалі, уласна кажучы, мы падумаем аб тым, каб найбліжэйшым часам перадаць у «Раўбічы» этап Кубка свету - ужо вядучых, самых топавых спартоўцаў.

Але гэтая заява спрэчная: за апошнія два дзясяцігоддзі Беларусь прымае чэмпіянат Еўропы ў біятлоне ўжо чацвёртым разам, але раней атрымаць этап Кубка свету гэта не дапамагала.

«Прессбол» адзначае: «Для чаго нам гэты чэмпіянат Еўропы? Пытанне добрае, і адказу на яго няма».

Што пішуць беларускія заўзятары на форумах?

З каментароў беларусаў на форумах:

«У Еўропе проста мазгі ёсць, і грошы лічыць умеюць. Фінляндыя і Эстонія, відавочна, не дурні, адмовіўшыся праводзіць ЧЕ нікому не патрэбны. А ў нашых адразу мозг уключыўся: колькі я магу распілаваць бюджэту на снезе».

«Толькі мы можам проста выкідаць грошы на вецер без аддачы, вазіць снег машынкамі, прымаць, карміць. І ўсё ў страту, дзеля гонару і правядзення спаборніцтваў узроўню двара».

«Нават з тэлеперадач відаць, як пакутуюць спартоўцы на гэтай кашы. Каму гэта трэба было?! Факт, што ні спартоўцам, ні беларусам».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках