11 траўня 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ разглядае ўвядзенне кіберсанкцый супраць Расеі ды Кітая

4
ЕЗ разглядае ўвядзенне кіберсанкцый супраць Расеі ды Кітая

Гэта будзе першы прыклад выкарыстання такога інструмента.

Еўрапейскі Звяз можа актываваць санкцыі ў дачыненні да Кітая, Расеі, а таксама некаторых персон у адказ на кібератакі. Перамовы ў гэтым пытанні павінны пачацца на гэтым тыдні, паведамляе liga.net са спасылкай на Bloomberg.

Калі перамовы скончацца поспехам, гэта будзе першае выкарыстанне так званага «рэжыму кіберсанкцый ЕЗ». Гэты інструмент, напрыклад, уключае забарону на ўезд і арышт маёмасці за мяжой.

Для прыняцця санкцый патрабуецца згода 27 чальцоў Еўразвязу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць высокая імавернасць, што дзяржавы - чальцы ЕЗ - ухваляць гэтую пастанову.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках