29 траўня 2020, Пятніца, 10:11
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкапнёвага дыназаўра назвалі ў гонар персанажа «Гульні пасадаў»

3
Выкапнёвага дыназаўра назвалі ў гонар персанажа «Гульні пасадаў»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Лётны яшчар жыў 132 мільёны гадоў таму.

Новы від выкапнёвых птэазаўраў, лётных дыназаўраў, атрымаў імя ў гонар Таргарыенаў, каралеўскай дынастыі з цыкла фэнтэзі-раманаў Джорджа Марціна "Песня Лёду і Полымя", якія лёталі на цмоках. Пра гэта піша Forbes.

Фрагментарны шкілет птэазаўра быў знойдзены ў глінянай яме на ўскраіне Гановера ў Нямеччыне палеантолагам-аматарам Куртам Відэнротам яшчэ ў 1984 годзе.

ФОТА: PTEROS

Тады знойдзеныя косткі здаліся навукоўцам падобнымі на іншага выкапнёвага яшчара – арнітахейруса. Шкілет птэазаўра быў змешчаны ў музей Штутгарта. І ў 2001 годзе ягонае даследаванне пачаў палеантолаг Дэвід Анвін. Праз 18 гадоў знойдзены дыназаўр быў вылучаны ў асобны род. І нарэшце ён атрымаў новае імя: Targaryendraco wiedenrothi.

У гонар Таргарыенаў і ў гонар палеантолага, што яго знайшоў. Імя прапанаваў палеантолаг Радрыга Пегас, адзін з тых, хто працаваў над даследаваннем птэазаўра, вялікі прыхільнік раманаў Марціна.

ФОТА: VITOR_SILVA.ARTSTATION

Як і ў літаратурных цмокаў, у знойдзенай асобіны цёмныя косткі. А яшчэ ён лётаў, меў страшэнны выгляд і салідны памер – цалкам дастаткова, каб атрымаць такое імя.