27 кастрычнiка 2020, aўторак, 23:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы і краінах Балтыі праходзяць найбуйнейшыя за апошнія 25 гадоў вучэнні

1
У Польшчы і краінах Балтыі праходзяць найбуйнейшыя за апошнія 25 гадоў вучэнні

У іх бяруць удзел вайскоўцы з ЗША.

Вучэнні Defender Europe 2020 будуць працягвацца да чэрвеня. У іх возьмуць удзел блізу 37 тысяч жаўнераў з 18-ці краін, у тым ліку амаль 30 тысяч вайскоўцаў з ЗША.

Пра гэта паведамляе "Укрінфарм".

"Гэта будуць вельмі працяглыя вучэнні, будуць праходзіць у нас некалькі месяцаў (да чэрвеня. - Рэд.)", - адзначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ён дадаў, што правядзенне гэтых вучэнняў з'яўляецца вынікам яго дамоўленасцяў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Дуда адзначыў, што ў Польшчу для ўдзелу ў вучэннях прыбудзе мноства амерыканскіх жаўнераў. Ён папрасіў палякаў быць з імі ветлівымі і з разуменнем ставіцца да магчымых праблем з рухам праз калоны вайсковай тэхнікі на дарогах.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падкрэсліў, што гэтыя вучэнні надзвычай важныя для бяспекі краіны.

"Вучэнні накшталт гэтых дэманструюць здольнасць да дзеянняў хаўрусніцкіх войскаў. Магчымы агрэсар павінен браць пад увагу, што ў выпадку агрэсіі ён сутыкнецца з рашучым адказам Польшчы і NАТО", - заявіў Блашчак.

У вучэннях Defender Europe-20 возьмуць удзел блізу 37 тысяч жаўнераў з 18-ці краін. Цягам бліжэйшых тыдняў у Польшчу і іншыя краіны прыбудзе 20 тысяч вайскоўцаў з ЗША, да якіх далучацца 9 тысяч амерыканцаў, якія дыслакуюцца ў Еўропе. Акрамя таго, у вучэннях возьмуць удзел 8 тысяч вайскоўцаў з іншых краін NАТО, пераважна, з Вялікабрытаніі ls Нямеччыны.

Польшчу на вучэннях будуць прадстаўляць 2 тысячы жаўнераў, цяжкая тэхніка, авіяцыя, а таксама паліцыя, памежнікі і пажарныя. Большасць амерыканскай цяжкай тэхнікі прыбудзе па чыгунцы.

У час знаходжання на еўрапейскім кантыненце амерыканскія войскі возьмуць удзел у некалькіх меншых вучэннях на тэрыторыі Еўропы. Гаворка ідзе пра шматнацыянальныя вучэнні Swift Response-20 Saber Strike-20, Allied Spirit-20 і Dynamic Front-20.