26 траўня 2020, aўторак, 0:00
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на «Еўравізіі» прадставіць гурт з песняй на беларускай мове

11
Беларусь на «Еўравізіі» прадставіць гурт з песняй на беларускай мове
ФОТА: ONLINER.BY

Песня вельмі спадабалася крымска-татарскай пераможцы конкурсу Джамале.

28 лютага праходзіў фінал нацыянальнага адбору на «Еўравізію». На канцэрце выступалі 12 удзельнікаў, якія змагаліся за права прадставіць краіну на конкурсе ў Ратэрдаме. Па выніках галасавання журы і гледачоў перамогу ў адборы атрымаў праект VAL, набраўшы 24 балы. Другое месца падзялілі Ян Яраш і Chakras, паведамляе onliner.by.

- Зараз мы з'ездзім на пару дзён адпачыць у лес, у вёску, - усміхаюцца ўдзельнікі гурта Улад і Лера. Журналісты прымушаюць іх нарэшце ажаніцца, але яны кажуць, што самі разбяруцца са сваім асабістым жыццём. У іх цяпер шмат слоў падзякі на камеру і разваг пра тое, як прыемна і нечакана было адчуць падтрымку гледачоў. Увогуле, шмат эмоцый і мінімум жадання думаць пра штосьці канкрэтнае. - Джамала нам задоўга да фіналу напісала словы падтрымкі і сказала, што ёй вельмі падабаецца песня. Песню мы першапачаткова задумвалі толькі на беларускай мове, і выдатна, што з ёй мы паедзем на конкурс.

Настасся Гламозда, Дар'я Хмяльніцкая, Aura, VAL, Анжаліка Пушнова, Napoli, Саша Захарык, КейСі, Ян Яраш, Настасся Развадоўская, Chakras, Настасся Малашкевіч - вось поўны спіс канкурсантаў, якія выступалі сёння ў фінале нацыянальнага адбору.

Нагадаем, «Еўравізія» (калі не здарыцца ніякіх форс-мажораў) у гэтым годзе пройдзе ў Ратэрдаме з 12 да 16 траўня. Летась перамогу на песенным конкурсе атрымаў Дункан Лоўрэнс з песняй Arcade.