17 траўня 2024, Пятніца, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захараў - міністру спорту: Гэта здзекі з нацыянальнай каманды Беларусі

20
Захараў - міністру спорту: Гэта здзекі з нацыянальнай каманды Беларусі
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ

Галоўны трэнер каманды Беларусі раскрытыкаваў чыноўніка за адмову падаць чартар для палёту на турнір.

Галоўны трэнер хакейнай нацыянальнай каманды Беларусі Міхаіл Захараў падчас размовы з журналістамі пасля адкрытай трэніроўкі на «Чыжоўка-Арэне» паскардзіўся на неналежныя ўмовы для падрыхтоўкі да турніру ў Попрадзе, а таксама на праблемы з лагістыкай, паведамляе pressball.by.

- Думаў, Пушкоў падманвае, а ён мае рацыю: лёд сапраўды жахлівы.

- Так, можа, варта было працаваць на «Менск-Арэне»?

- Не. Там няма ніякіх умоў для нацыянальнай каманды. Ні распранальняў, ні нармальнага лёду. Трэніровачная пляцоўка - гэта значыць побач фігурысты, канькабежцы, шорт-трэк і яшчэ бог ведае хто. Свішчуць з усіх бакоў. Што да галоўнага лёду. А галоўны лёд там шырынёй 28 метраў, тады як чэмпіянат свету будзе праходзіць на такой пляцоўцы, як у Чыжоўцы.

Але і тут адносіны не такія, які заслугоўвае нацыянальная каманда: лёд жахлівы, святло не ўключаюць, распранальня ніжэй крытыкі. На мінулым зборы ўсё было нашмат лепш.

- Ці звярталіся да кагосьці?

- А нас за тры дні паставілі перад фактам. Што распранальні нармальнай не будзе, ну а лёд ужо выклікаў нараканні. І праблемы не толькі ў гэтым: першапачаткова каманда павінна была ляцець у Попрад чартарам. Але днямі Міністэрства спорту ў асобе міністра нам у гэтым адмовіла. У выніку паляцім з двума перасадкамі плюс аўтобусам, будзем на месцы толькі ў гадзіну ночы. Гэта здзек з каманды, - сказаў Захараў.

5 лютага нацыянальная каманда Беларусі адправіцца ў Попрад (Славакія), дзе паўдзельнічае ў «Kaufland Cup». У рамках турніру падапечныя Міхаіла Захарава згуляюць з гаспадарамі (6.02) і з алімпійскай нацыянальнай камандай Расеі (7.02).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках