11 траўня 2024, Субота, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1 сакавіка 1566 года быў выдадзены Статут Вялікага Княства Літоўскага

5
1 сакавіка 1566 года быў выдадзены Статут Вялікага Княства Літоўскага

Звод законаў, паводле якіх жылі нашы продкі, быў напісаны на старабеларускай мове.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года – другая рэдакцыя збору законаў Вялікага Княства Літоўскага, які складаў прававую аснову дзяржавы.

Гісторыя стварэння Статута

У 1544 Берасцейскі сойм звярнуўся да вялікага князя з просьбай дапрацаваць Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года.

У 1551 была створаная статутная камісія, якая прапанавала праз 10 гадоў праект новага Статута. Спрэчкі пра асобныя артыкулы затрымалі ўвядзенне яго ў дзеянне. Прывілеем Жыгімонта II Аўгуста 11 сакавіка 1566 Статут зацверджаны. Ён быў большы ў аб'ёме, чым Статут 1529, лепшы ў сістэматызацыі матэрыялаў і ўзроўню кадыфікацыйнай тэхнікі.

Змест Статута

Складаўся з 14 раздзелаў, 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі дзяржаўнае права, 4-ы раздзел суд і судовы працэс, 5, 6 – сямейнае права, 7 – грамадзянскае права, 8 – тастамент, 9 – зямельныя спрэчкі, 10 – лясы, 11–14 крымінальнае права. Статут адлюстроўваў грамадска-палітычныя змены, якія адбыліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1530–1560-я гг., замацоўваў новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, новую сістэму судоў. Бачная мэта замяніць ужыванне ў адміністрацыйнай і судовай дзейнасці звычайнага права «пісаным». Некаторыя артыкулы накіраваныя супраць пранікнення ў княства польскіх паноў.

Выданні Статута

Статут напісаны на старабеларускай мове, перакладаўся на лацінскую і польскую мовы. Атрымаў шырокае распаўсюджванне: вядомыя 27 спісаў. Яны маюць значныя тэкставыя разыходжанні, што дае магчымасць вывучаць развіццё старабеларускай літаратурнай мовы, выявіць суадносіны кніжных запазычанняў.

Упершыню надрукаваны кірыліцай у 1855 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках