17 траўня 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава патрабуюць увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах

21
Беларусы масава патрабуюць увесці каранцін ва ўсіх навучальных установах

Такія меры ўжо прынятыя ў суседніх краінах.

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя за ўвядзенне каранціну ва ўсіх навучальных установах Беларусі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, піша сайт euroradio.fm. Даслаць яе плануецца ў Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі.

У петыцыі прапануюцца наступныя меры для барацьбы з распаўсюджваннем захворвання:

1. Увесці абавязковае тэставанне на наяўнасць каранавіруса ўсіх студэнтаў, якія прыязджаюць з-за мяжы, і іх аднагрупнікаў, якія маглі кантактаваць з імі.

2. Устанавіць абавязковы 14-дзённы карантын для студэнтаў, якія прыбываюць з краін, у якіх склалася неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя з Covid-19.

3. Забараніць масавыя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі.

4. Перавесці ўсе ўстановы адукацыі на дыстанцыйнае навучанне да ліквідацыі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў еўрапейскім рэгіёне - у Італіі ды іншых краінах Заходняй Еўропы.

5. Рэгулярна праводзіць дэзінфекцыю інтэрнатаў, дзе пражываюць навучэнцы.

6. Забяспечыць студэнцкія і іншыя інтэрнаты сродкамі асабістай гігіены і дэзінфекцыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

У петыцыі гаворыцца, што такія меры ўжо прынятыя ў суседніх краінах - напрыклад, у Польшчы і Украіне.

Міністэрству адукацыі прапануюць распрацаваць план аб пераводзе ўсіх устаноў адукацыі на дыстанцыйнае навучанне ў тэрмiн не больш за 10 рабочых дзён.

Акрамя таго, у петыцыі прапануюць звярнуць увагу на паджылых людзей - групу, найбольш схільную да заражэння каранавірусам: «Таксама мы просім увесці дадатковыя меры для абароне паджылых людзей ад магчымага заражэння Covid-19. Зараз яны падарожнічаюць наземным транспартам, ходзяць у крамы, на рынкі і ў паліклінікі, праводзяць аплату і атрымліваюць пенсіі ў паштовых аддзяленнях - увогуле, рэгулярна наведваюць асноўныя месцы перадачы новага віруса ва ўсім свеце. Гэта робіць іх уразлівымі і ставіць іх жыцці пад пагрозу».

На 11:30 13 сакавіка пад петыцыяй было больш за 2900 подпісаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках