11 траўня 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце больш за 156 тысяч чалавек заразіліся каранавірусам

У свеце больш за 156 тысяч чалавек заразіліся каранавірусам

Інфекцыя распаўсюдзілася на 142 краіны свету.

Больш за 156 тысяч людзей у свеце маюць каранавірусную інфекцыю, якая выклікае пнэўманію COVID-19. На нядзелю, 15 сакавіка, ад каранавірусу памерла 5,83 тысячы чалавек і 73,97 тысячы - акрыялі, піша zn.ua.

Еўрапейскі Парламент актывізуе свае намаганні, каб дапамагчы пераадолець выбух новага каранавіруса ў Еўропе, якую САЗ напярэдадні прызнала цэнтрам глабальнай пандэміі. Усе еўрапейскія краіны атрымаюць падтрымку сваіх сістэм аховы здароўя - найхутчэйшай пастаўкі матэрыялаў, падтрымку шпіталяў і фінансаванне даследаванняў для распрацоўкі вакцыны. Еўрапейская Унія выдала як мінімум 37 мільярдаў еўраў з бюджэту на праграмы, накіраваныя на дапамогу еўрапейскім дзяржавам пераадолець эканамічны ўплыў крызісу.

Найбольшая колькасць заражаных каранавірусам засяроджана ў Італіі. Паводле афіцыйных звестак там ужо 21 157 інфікаваных. У краіне памёр 1441 чалавек і 1966 чалавек паправіліся.

Таксама значная колькасць людзей, што падхапілі каранавірусную інфекцыю ў межах Еўропы ў Гішпаніі (6391 заражаных), Нямеччыне (4585 заражаных), Францыі (4481 заражаных) і Швайцарыі (1359 заражаных).

У ЗША зафіксавалі 2952 выпадкі каранавіруса. Ад хваробы загінулі 57 чалавек і 12 ачунялі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў "нацыянальную надзвычайную сітуацыю" праз пандэмію каранавіруса і адкрыў доступ да 50 мільярдаў даляраў для амэрыканскіх штатаў, тэрыторый і мясцовасцяў на барацьбу з эпідэміяй.

На Блізкім Усходзе найбуйнейшым асяродкам каранавіруса застаецца Іран: у краіне 12,72 тысячы чалавек інфікаваныя, 611 памерла і 2959 чалавек акрыялі. У сувязі з гэтым міністр замежных спраў Ірана Джавад Зарыф накіраваў ліст Генеральнаму сакратару ААН Антоніё Гутэрэсу, у якім заклікаў міжнародную супольнасць пагарджаць "нечалавечымі" санкцыямі, уведзенымі ЗША.

Каранавірус далей заражае людзей ва ўсім свеце, таму шмат хто з публічных людзей пільнуе. Тэст на каранавірус бразільскага службоўца, які сустракаўся з Трампам, даў станоўчы вынік, таму прэзідэнт ЗША таксама наважыў праверыцца на заражэнне. У нядзелю, 15 лютага, лекар Дональда Трампа паведаміў, што тэст прэзідэнта ЗША на каранавірус быў адмоўны.

У той жа дзень пацвердзілася заражэнне ў жонкі прэм'ер-міністра Гішпаніі Пэдра Санчэса. Цяпер жанчына разам з сям'ёй вымушаная перайсці на спецыяльны рэжым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках