13 траўня 2024, панядзелак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» стала апошнім паўфіналістам Кубка Беларусі ў футболе

5
Берасцейскае «Дынама» стала апошнім паўфіналістам Кубка Беларусі ў футболе

Сёння берасцейцы адолелі ў сэрыі пасляматчавых пенальці "Іслач".

Футбалісты берасцейскага "Дынама" сталі апошнімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі Кубка Беларусі, паведамляе БелТА.

Сёння ў чвэрцьфінальнай сустрэчы ў адказ на полі ФК "Мінск" берасцейцы адолелі ў сэрыі пасляматчавых пенальці "Іслач" з Менскага раёна. Асноўны і дадатковы час закончыўся ўнічыю - 0:0, а ў сэрыі пенальці фартуна была на баку гасцей - 5:3. У першай гульні ў Берасці спаборнікі не выявілі пераможцу - 0: 0.

Раней у паўфінал выйшлі дзейныя ўладальнікі Кубка краіны футбалісты салігорскага "Шахцёра", а таксама барысаўскі БАТЭ і мазырская "Славія".

Першыя паўфінальныя сустрэчы маюць адбыцца 8 і 9 красавіка, матчы ў адказ - 29 красавіка. Вызначальная сустрэча 29-га кубкавага спаборніцтва пасля васьмігадовага перапынку пройдзе 24 траўня на полі менскага стадыёна "Дынама".

У фінале мінулага Кубка Беларусі футбалісты "Шахцёра" трэці раз здабылі трафей, перамогшы "Віцебск" на яго стадыёне з лікам 2:0.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках