18 лiстапада 2024, панядзелак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра каранавірус: Для нас гэта не самае галоўнае

178
Лукашэнка пра каранавірус: Для нас гэта не самае галоўнае

Дыктатар не збіраецца ўводзіць карантын.

Лукашэнка сёння зноў выказаўся на тэму каранавіруса, паведамляе БелТА.

"Выклікаў вельмі шмат. Вы бачыце: свет звар'яцеў ад каранавіруса ці, магчыма, на аснове гэтых усіх разваг пра каранавірус. Але для нас не гэта галоўнае і страшнае. Мы гэтыя вірусы перажывалі, перажывём і гэты. Былі і больш складаныя вірусы: і свіны, і птушыны, і атыповая пнеўманія. Потым ахкалі і войкалі, адкуль гэта з'явілася: вось, бачыце, сродкі масавай інфармацыі вінаватыя, што яны занадта шырока і не так асвятлялі праблемы. Напэўна, і гэтым разам сродкі масавай інфармацыі абвінавацяць праз месяц-другі. Хоць і да іх прэтэнзій нямала", - сказаў ён.

Лукашэнка заявіў, што "ў Беларусі адэкватна рэагуюць на пагрозы". Таксама дыктатар даў новую параду наконт каранавірусу.

"Не бегайце па аптэках і не скупляў маскі, спецадзенне ці нейкія лекі", - сказаў ён

Дыктатар заявіў, што "ў Беларусі няма куды падзець маскі".

"Легпрам патрабуе: аплаціце нам. А ахова здароўя кажа: нам столькі не трэба, нам няма куды падзець. Праўда, я яму сказаў, што трэба разварочвацца: у Нямеччыне не стае спецадзення, масак. Трэба прадаць іх, калі на іх ёсць попыт", - сказаў ён.

Таксама дыктатар заявіў, што "сітуацыя з каранавірусам не такая праблема для раёнаў і раённых цэнтраў".

"Самая вялікая для нас (не праблема, а адказнасць) - гэта эканоміка. На жаль, усе гэтыя рухі ў кірунку каранавіруса вельмі рэзка адбіліся на эканоміцы. Дайшло да таго, што наша родная Расея - падкрэсліваю - закрыла мяжу з Беларуссю", - сказаў Лукашэнка.

Дыктатар мяркуе, што "ў Беларусі даволі спакойнае становішча, а Расея ўся палае ад каранавіруса".

"Дык хто ад каго павінен зачыняцца. Пытанне рытарычнае", - сказаў Лукашэнка.

У той жа час у Беларусі не робяцца ніякія меры карантыннага характару. Беларускія ўлады датэрмінова спынілі карантын у БНТУ, дзе былі выяўленыя выпадкі захворвання каранавірусам, а міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік заявіў, што ягонае міністэрства "ацэньвае рызыку развіцця цяжкіх формаў хваробы як не вельмі высокую". Таксама кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў пра "асаблівыя перавагі Беларусі ў барацьбе з каранавірусам".

У гэты ж час краіны-суседкі Беларусі ўвялі беспрэцэдэнтныя меры ў барацьбе з каранавірусам. Краіны-суседкі Беларусі закрылі межы для замежнікаў. Нават РФ закрывае мяжу з нашай краінай.

Напісаць каментар 178

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках