10 траўня 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нур-Султан і Алматы закрываюць на каранцін праз каранавірус

6
Нур-Султан і Алматы закрываюць на каранцін праз каранавірус

У Казахстане зарэгістраваныя ўжо 32 выпадкі заражэння.

Дзяржаўная камісія забеспячэння рэжыму ЧП пры прэзідэнце Казахстана ўначы 19 сакавіка ўвяла рэжым каранціну ў двух найбуйнейшых гарадах Казахстана - Нур-Султане і Алматы, піша «Настоящее время».

Цяпер у рэспубліцы зарэгістраваныя ўжо 32 выпадкі каранавірусу, у тым ліку 17 выпадкаў у Нур-Султане і 15 - у Алматы. За апошнія дні колькасць хворых вырасла больш чым утрая, нягледзячы на тое, што з 16 сакавіка ў Казахстане закрытыя ўсе школы і забароненае правядзенне спартовых спаборніцтваў, канцэртаў, выстаў і іншых масавых мерапрыемстваў.

З паведамлення ўрада, з 19 сакавіка ў гарадах будуць уведзеныя каранцінныя зоны, абмежаваны ўезд і выезд людзей з гарадоў, а ўнутры будзе абмежаваны рух людзей і рух транспартных сродкаў. На ўездзе ў Алматы, са слоў мэра горада, усталююць 27 блокпостаў з САХРа і байцамі Нацгвардыі, якія будуць блакаваць рух.

Таксама вядома, што ўлады гарадоў падзеляць Нур-Султан і Алматы на сектары і абмяжуюць перамяшчэнні грамадзян толькі ўнутры аднаго сектара. У дзённы час будзе абмежаваны рух грамадскага транспарту, а ў начны час яго рух цалкам ці амаль цалкам спыняць.

«У мэтах бяспекі нашых грамадзян дадаткова будзе ўзмоцнены кантроль і ўведзеныя абмежаванні. Напрыклад, забаронены рух міжгародніх аўтобусаў. На ўездах і выездах з тэрыторыі сталіцы ўводзіцца абмежаванне для ўсіх тыпаў транспарту, - пацвердзіў кіраўнік адміністрацыі Нур-Султана Алтай Кульгінаў. - Для выяўлення асоб на гэтых тэрыторыях з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю і заражаных асоб будуць усталяваныя дадатковыя мабільныя пункты».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках