Чаму маўчыць Міністэрства аховы здароўя?
54- 23.03.2020, 9:21
- 49,521
У Беларусі зноў няма абноўленых звестак пра колькасць заражаных каранавірусам.
Беларускае Міністэрства аховы здароўя далей захоўвае маўчанне і ўжо традыцыйна не абнаўляе звесткі аб хворых на каранавірус у Беларусі ў нядзелю. Адзіны каментар, які з'явіўся ад прадстаўнікоў міністэрства аховы здароўя Беларусі 22 сакавіка - заява намесніцы Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан на тэлеканале СТВ.
Прадстаўніца міністэрства заявіла, што «падстаў для панікі няма». Але ніякіх лічбаў і фактаў не было.
Асабліва дзіўнымі выглядаюць дзеянні беларускага Міністэрства аховы здароўя на фоне абсалютнай адкрытасці і штодзённым інфармаванні сваіх грамадзян урадамі краін Захаду.
Нагадаем, сёння пасля прызыву лідараў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пачаўся Народны карантын. Беларусы разважылі не чакаць указанняў зверху і самім паклапаціцца пра здароўе сваіх блізкіх і родных.