2 траўня 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас: Не факт, што «Раснафта» будзе пастаўляць нафту ў Беларусь

23
Румас: Не факт, што «Раснафта» будзе пастаўляць нафту ў Беларусь
СЯРГЕЙ РУМАС
ФОТА: CTV.BY

Прэм'ер расказаў, хто заплаціць прэмію за пастаўкі расейскай нафты.

Прыярытэт у пастаўках нафты ў Беларусь паводле новых, узгодненых з урадам Расеі, умоваў атрымаюць тыя кампаніі, якія без прэміі пастаўлялі нафту ў Беларусь у першым квартале, пакуль ішлі складаныя перамовы дзвюх краінаў, заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, паведамляе tut.by.

– Толькі ў суботу дамовіліся з расейскім урадам, што ўсе расейскія кампаніі змогуць пастаўляць нафту без прэміі. З гэтай прэміі, 11,7 даляраў з тоны, 7 даляраў зніжаюць кампаніі, тыя, што засталіся 4,7 даляра будуць урэгуляваныя міжбюджэтнымі разлікамі. То-бок урад Расеі возьме гэтыя 4,7 даляра на сябе, – расказаў Румас.

Прэм'ер-міністр таксама пракаментаваў заяву «Раснафты», якая ў панядзелак, 23 сакавіка, пацвердзіла аднаўленне паставак нафты ў Беларусь з прэміяй 5 даляраў за тону, «на тых умовах, якія мы прапаноўвалі беларускаму боку».

Румас адзначыў, што «Раснафта» настойвала «на поўнай прэміі».

– Беларусь будзе выбіраць нафтавыя кампаніі, якія прапануюць найлепшыя ўмовы пастаўкі нафты. Да прыкладу, дадуць вялікую адтэрміноўку аплаты. Так што яшчэ не факт, што «Раснафта» апынецца ў ліку пастаўшчыкоў. Прыярытэт будзе ў тых, хто ў гэты складаны для нас час, у першым квартале, пастаўлялі нафту на нашы НПЗ без прэміі. Гэта кампаніі Гуцырыева, яшчэ некаторыя невялікія кампаніі. Пры іншых роўных ім будзе безумоўны прыярытэт, – запэўніў прэм'ер.

Практычна ўвесь першы квартал Беларусь і Расея не маглі дамовіцца пра пастаўкі нафты ў Беларусь. НПЗ працавалі з паловай загрузкі, выкарыстоўваючы альтэрнатыўныя пастаўкі, уласную сыравіну (у ранейшыя гады сваю нафту Беларусь экспартавала) і пастаўкі праз кампаніі Міхаіла Гуцырыева. 21 сакавіка прэс-служба расейскага Кабінета міністраў паведаміла, што прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі дамовіліся пра пастаўкі нафты на беларускія НПЗ «у поўным аб'ёме і на ўзгодненых умовах».

Згодна з індыкатыўным балансам паміж краінамі, у 2020 годзе Расея можа паставіць у Беларусь 24 млн тонаў нафты, гэта значыць 2 млн тонаў нафты за месяц.

З пачатку 2020 года пяць найбуйнейшых расейскіх нафтавых кампаній («Раснафта», «Лукойл», «Газпрам нафта», «Сургутнефтегаз» і «Татнафта») не пастаўлялі сыравіну для перапрацоўкі ў Беларусь. Пры гэтым 4 кампаніі маюць у Беларусі свае запраўкі. Яблык разладу – памер прэміі. Менск меркаваў немэтазгодным плаціць прэмію пастаўшчыкам ва ўмовах падаражання расейскай нафты для Беларусі ў сувязі з рэалізацыяй падатковага манеўру.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках