11 траўня 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаў дзейнічаць новы механізм адпраўлення беларусаў з Масквы на радзіму

1
Пачаў дзейнічаць новы механізм адпраўлення беларусаў з Масквы на радзіму

Але агульнае патрабаванне пакінуць тэрыторыю РФ за 24 гадзіны захоўваецца.

25 сакавіка распачаўся новы механізм адпраўкі ў Беларусь суайчыннікаў, якія вяртаюцца з трэціх краін транзітам праз Маскву ва ўмовах абмежавальных захадаў з прычыны каранавіруса, паведамляе «Белсат».

Як паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Маскве, семярых беларусаў, якія прыляцелі 24 сакавіка з Дамініканы ў маскоўскі аэрапорт «Унукава», у суправаджэнні ДІБДР і работнікаў беларускай дыпмісіі даставілі ў аэрапорт Дамадзедава, адкуль яны накіраваліся на Менск.

Раней вылятаць можна было толькі з аэрапортаў прыбыцця, што стварала складанасці для беларускіх турыстаў.

Таксама будзе адпрацоўвацца магчымасць выкарыстання чыгункі, аўтобусаў і асабістых аўтамабіляў. Але агульнае патрабаванне пакінуць тэрыторыю РФ за 24 гадзіны захоўваецца.

Пры неабходнасці амбасада абяцае выкарыстоўваць чартарныя рэйсы. Такі рэйс адбудзецца познім вечарам 25 сакавіка для беларусаў, якія прыбылі сёння з Шры-Ланкі, Кубы, В'етнама і Мексікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках