6 траўня 2024, панядзелак, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні перакуліўся УАЗ медыцынскай дапамогі

У Горадні перакуліўся УАЗ медыцынскай дапамогі

Пацярпела пасажырка.

Аўтамабіль медыцынскай дапамогі перакуліўся на вуліцы Віленскай ў Горадні, пацярпела пасажырка. Пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.

Аварыя адбылася 26 сакавіка, а 11.00. Устаноўлена, што кіроўца УАЗа ехаў у напрамку вуліцы Вялікая Траецкая. З яго слоў, аўтамабіль, які рухаўся наперадзе, рэзка затармазіў, і ён, каб пазбегнуць сутыкнення, вывернуў стырно направа. У выніку УАЗ урэзаўся ў металічную агароджу і перакуліўся.

У салоне транспартнага сродку знаходзілася 62-гадовая работніца медыцынскай службы. Жанчына атрымала траўмы і была дастаўлена ў бальніцу.

На месца аварыі таксама выязджалі ратавальнікі. Яны праводзілі змыў паліва з праезнай часткі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках