7 траўня 2024, aўторак, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Маладзечна: У горадзе каронавірус, «скафандры павезлі» маці з дзіцем

31
Жыхары Маладзечна: У горадзе каронавірус, «скафандры павезлі» маці з дзіцем

Міністэрства аховы здароўя гэтую інфармацыю хавае?

Пасля публікацыі фота з Маладзечна ў рэдакцыю тэлеграм-канала «Баста» напісалі некалькі падпісчыкаў. З іх слоў, учора і пазаўчора лекары забіралі тых, хто кантактаваў з жыхаром горада з сімптомамі Covid-2019, шпіталізаваным раней.

«Цяпер у Маладзечанскай ЦРБ ляжыць дальнабойшчык, які нядаўна прыехаў з Гішпаніі. Лекарам ён схлусіў, сказаў, што прыехаў з РФ. Цяпер у яго ўсе прыкметы каронавіруса. Аналізы адправілі ў Менск. Вынікі будуць заўтра. Раніцай з’явіліся ўсе сімптомы каронавіруса ў яго маленькага дзіцяці. Маці з дзіцем «скафандры» з хуткай павезлі ў Менск. Маладзечанская ЦРБ рыхтуецца ўвесці поўную ізаляцыю, калі вынікі ў дальнабойшчыка пацвердзяцца», - паведамляе падпісант канала з Маладэчна.

Тэлеграм-канал апублікаваў скан дакумента які даслаў яшчэ адзін чытач. Піша, што атрыманы з Цэнтральнай раённай бальніцы, з унутранай дакументацыі. У дакуменце гаворка ідзе пра жыхара Маладзечна, які прыбыў з Вялікабрытаніі 25 сакавіка. Напісана, што ў яго былі ўзятыя аналізы ў Нацыянальным аэрапорце, якія пацвердзілі заражэнне каронавірусам.

Пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю мы не можам. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Маладзечне, тых хто захварэў каронавірусам няма.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках