19 сакавiка 2024, aўторак, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: У Менску тры бальніцы перапоўненыя, ад лекараў патрабуюць хаваць дыягназ Covid-2019

81
«Баста»: У Менску тры бальніцы перапоўненыя, ад лекараў патрабуюць хаваць дыягназ Covid-2019
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што адбываецца ў сталічных медычных установах?

Падобна на тое, пацвярджаецца інфармацыя, якую мы апублікавалі ўчора - пра тое, што ў некаторых бальніцах у лекараў узялі падпіску пра неразгалошванне інфармацыі пра колькасць пацыентаў з дыягназамі, сімптомы якіх падобныя на Covid-2019. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведамілі некалькі крыніц.

Піша чытач, які прадставіўся супрацоўнікам аднае з устаноў аховы здароўя Менска: «У ГКІБ (Гарадская клінічная інфекцыйная бальніца) на Крапоткіна яшчэ тыдзень таму ўсіх прымусілі падпісаць паперу пра невыдаванне звестак па колькасці заражаных. У выпадку парушэнняў, асабліва, калі перададуць інфармацыю журналістам - звальненне паводле артыкула. Усё сур'ёзна, але ахвочых рызыкаваць працай без магчымасці ўладкавацца потым па спецыяльнасці няшмат».

«Ёсць інфармацыя, што лекары падпісалі пагадненне пра невыдаванне, у якім прапісаная забарона распаўсюджвання якой-небудзь інфармацыі пра каронавірус. Адсюль уся і бяда. Здаецца, рэальна заражаных у Беларусі больш, чым паведамляе Міністэрства аховы здароўя. 6-я і 9-я бальніцы ў Менску цалкам запоўненыя. Таксама, як і «інфекцыёнка» на Крапоткіна», - піша яшчэ адзін наш канал з Менска.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках