11 траўня 2024, Субота, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выдзеляць Беларусі $1,3 мільёна на барацьбу з каранавірусам

42
ЗША выдзеляць Беларусі $1,3 мільёна на барацьбу з каранавірусам

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Дзярждэпартамента Амерыкі.

Дзярждэпартамэнт ЗША наважыў надаць Беларусі дапамогу ў суме 1,3 мільёна даляраў. Паводле задумы, грошы будуць накіраваныя на патрэбы аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляецца на афіцыйным сайце дэпартамента (пераклад - «Радыё Свабода»).

Сродкі выдзеляць на фінансаванне сістэмы аховы здароўя для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй: падрыхтоўка лабараторый, паляпшэнне дыягностыкі і эпідэміялагічнага нагляду COVID-19, падтрымка тэхнічных экспэртаў, інфармацыя пра рызыкі падчас пандэміі і іншыя дзеянні.

Агулам Дзяржаўны дэпартамент ЗША і Агенцтва ЗША ў міжнародным развіцці (USAID) выдзелілі 274 мільёны даляраў на дапамогу дзясяткам краін у барацьбе з пандэміяй COVID-19.

У справаздачы гаворыцца, што за апошнія 20 гадоў агульная дапамога ЗША Беларусі склала больш за 301 мільён даляраў, у тым ліку 1,5 мільёна даляраў - сістэме аховы здароўя краіны.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках