11 траўня 2024, Субота, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абноўленыя тэмпературныя рэкорды

3
У Беларусі абноўленыя тэмпературныя рэкорды

Вызначыліся дзве вобласці.

Тэмпературныя рэкорды дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў абноўленыя 27 сакавіка ў чатырох раённых цэнтрах Магілёўскай і Віцебскай абласцей, сведчыць праведзены параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, пішуць naviny.by.

У Касцюковічах паветра прагрэлася да 17 градусаў вышэй за нуль - пабіты максімум 1992 года (16,6). 28-гадовы экстрэмум перакрыты таксама ў Горках (15,1 супраць 14,9). У Мсціславе было 15,6 градуса (11,9 у 2014 годзе), у Воршы - 14,6 (14,4 у 1983-м).

Цяплей за ўсё ў пятніцу было ў Гомельскай вобласці (18,1 градуса - у Васілевічах, 18 - у Гомелі). Рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны выстаяў (20,6 градуса ў Берасці ў 1973 годзе).

28 сакавіка вельмі цёплае для гэтай пары года захаваецца. У Менску чакаецца ад 13 да 15 градусаў. Можа быць пабіты рэкорд дня (14,9 у 2007 годзе).

З пачатку месяца на беларускіх метэастанцыях абноўленыя 74 тэмпературныя рэкорды (1-5, 7, 8, 16, 18, 19 і 27 сакавіка).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках