11 траўня 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як набліжаныя Пуціна лёталі за мяжу падчас эпідэміі

12
Як набліжаныя Пуціна лёталі за мяжу падчас эпідэміі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Самалёты Сечына, Шувалава і жонкі Мядзведзева 21 раз былі за мяжой за апошнія месяцы.

Самалёты людзей з блізкага атачэння прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў лютым - сакавіку шмат разоў лёталі за мяжу, хоць у гэты час у свеце ўжо шалеў каранавірус. Пра гэта 26 сакавіка напісала "МБХ медыя", вывучыўшы графік палётаў бізнэс-джэтаў.

Хоць спіс пасажыраў рэйсаў не падаецца, выданне мяркуе, што набліжаныя Пуціна маглі актыўна лётаць нават у краіны, дзе назіраецца значная колькасць хворых і памерлых ад COVID-19.

Больш за ўсё рэйсаў здзейсніў самалёт жонкі былога прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева Святланы - 11. Першы рэйс - з нямецкага Нюрнбэрга ў Маскву - быў выкананы 2 лютага. Пасля гэтага борт тройчы наведваў Інсбрук, двойчы Жэневу і па адным разе Цюрых, Парыж, Мілан, Барсэлону, Дубай, Мюнхен, Рыгу, а таксама французскі курорт Экс-ле-Бэн. Апошні палёт адбыўся 9 сакавіка - джэт Мядзведзевай вярнуўся з Парыжа праз Рыгу ў Маскву.

Самалёты кіраўніка "Раснафты" Ігара Сечына і былога першага віцэ-прэм'ера Ігара Шувалава з пачатку лютага лёталі з Расеі па пяць разоў. 4 лютага борт Сечына здзейсніў пералёт Масква - Дэлі. На наступны дзень джэт са сталіцы Індыі накіраваўся ў Рым. У наступныя дні судна наведвала Ставангер, Лондан, Менск і востраў Мальта.

Бізнэс-джэт Шувалава лётаў з Масквы ў Лондан 7 лютага, пасля гэтага наведаў Талін, Рыгу, Дубай, Бірмінгэм, Фарнбара, Зальцбург і зноў Лондан. Апошні палёт быў здзейснены 14 сакавіка, самалёт вярнуўся з Зальцбурга ў Маскву.

Таксама за мяжу ў гэтыя дні лёталі і самалёты кіраўніка дзяржкарпарацыі "Растэх" Сяргея Чэмезава. Джэт Чэмезава паводле колькасці пералётаў выперадзіў самалёты Сечына і Шувалава.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках