«Баста»: Лякарні ў Віцебску перапоўненыя праз вялікую колькасць пацыентаў з пнеўманіяй
139- 29.03.2020, 10:23
- 250,493
Тэсты на каранавірус не робяць, ставяць дыягназ ВРВІ.
Лякарні ў Віцебску перапоўненыя праз вялікую колькасць пацыентаў з пнеўманіяй. Пра гэта піша падпісант тэлеграм-канала «Баста» з абласнога цэнтра:
«Віруснай пнеўманіі вельмі шмат, перапоўненыя аддзяленні “інфекцыйкі”, абласны, БХМД, аддадзеная ўся Трастоўская лякарня. Тэсты на каранавірус нікому не робяць, ставяць ВРВІ, грып, што заўгодна. Тыя тэсты, што ёсць – самыя танныя і часта даюць ілжыва-адмоўныя вынікі», – напісала чытачка канала з Віцебска.
Раней пра тое, што лякарні ў Віцебску перапоўненыя пацыентамі з дыягназам «пнеўманія», паведамляў тэлеграм-канал «Каранавірус Беларусь».