5 траўня 2024, Нядзеля, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспарадкі ў Кітаі: Людзі штурмавалі паліцэйскія кардоны некалькі гадзінаў

25
Беспарадкі ў Кітаі: Людзі штурмавалі паліцэйскія кардоны некалькі гадзінаў

Жыхароў правінцыі Хубэй не выпускаюць у іншыя часткі краіны

Пасля зняцця карантыну жыхароў правінцыі Хубэй не выпускаюць у іншыя часткі краіны. Людзі, якія перажылі карантын, учынілі сур'ёзныя беспарадкі, улады ледзь справіліся, паведамляе experttur.com.

Відэа беспарадкаў апублікавала таксама «Радыё Свабодная Азія».

Нароўні з афіцыйнымі сюжэтамі пра тое, як ва Ухані зноў запусцілі транспарт, на Ютубе можна бачыць і неафіцыйныя шакавальныя кадры. Натоўп нападае на паліцыянтаў і перакульвае паліцэйскія машыны. Адбываецца гэта на мосце праз раку Янцзы, які звязвае (а ў дадзеным выпадку аддзяляе) Ухань – сталіцу правінцыі Хубэй – з суседняй правінцыяй Цзянсу.

Людзі спрабавалі штурмаваць паліцэйскія кардоны некалькі гадзінаў. У сродках масавай інфармацыі сустракаюцца згадкі пра тое, што цяпер у Кітаі досыць варожа настроеныя да жыхароў правінцыі Хубэй, адкуль распаўсюдзілася ўспышка каранавірусу.

Напрыклад, мясцовым працоўным забаронены выезд у іншыя часткі Кітая. Блакаванне наземнага выходнага трафіку абяцаюць зняць 8 красавіка. Тады ж адчыняць аэрапорт для ўнутраных рэйсаў.

Рупар кіроўнай партыі газета «Жэньмінь жыбаа» выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што давялося спыніць беспарадкі ў пятніцу каля Уханя, адзначыўшы, што «народ Хубэй прыклаў вялікія намаганні і зрабіў значны ўнёсак у перамогу ў барацьбе супраць эпідэміі».

Відэа сутыкненняў апублікаваў у сваім Twitter таксама мясцовы мастак Бадзюкаа. Паводле ягоных словаў, паліцыя Цзянсу заблакавала праезд і праход па мосце, нягледзячы на тое, што абмежаванні на рух паміж правінцыямі афіцыйна знялі яшчэ 25 сакавіка.

Ён паведамляе, што паліцыя Цзянсу не давярае афіцыйнай статыстыцы, роўна як і таму, што ў Хубэі змаглі спыніць распаўсюд каранавірусу.

«Гэта перарасло ў беспарадак, які перакрыў увесь мост», – паведамляе Бадзюкаа.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках