5 траўня 2024, Нядзеля, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некаторых бальніцах прыпынілі планавую шпіталізацыю

2
У некаторых бальніцах прыпынілі планавую шпіталізацыю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Анкалагічных хворых гэтая пастанова не закране.

У Менску, як і раней у Берасцейскай вобласці, часова прыпынілі планавую шпіталізацыю ў бальніцы. Гэта не тычыцца пацыентаў анкалагічнага профілю. Экстранная дапамога, як і належыць, аказваецца неадкладна і ў поўным аб'ёме.

У рэдакцыю tut.by звярнуўся мянчук. У яго парушэнне сардэчнага рытму, і ён планава павінен быў легчы ў Менскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Аднак калі сёння ён прыехаў у клініку, яму патлумачылі, што ў сувязі з сітуацыяй з каронавірусам планавыя шпіталізацыі адмяняюцца. Мужчыну прапанавалі пакуль звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства.

- У студзені сёлета мне рабілі працэдуру аднаўлення сардэчнага рытму, цяпер трэба было рабіць паўторна, - кажа ён.

Начальніца аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Ірына Дрозд пацвярджае: з 2 сакавіка ва ўсіх клініках Менска часова прыпынілі планавыя шпіталізацыі. Рашэнне не закранула толькі планавай шпіталізацыі анкалагічнага профілю. Гэта зроблена, каб папярэдзіць пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі праз сезонны ўздым вострых рэспіраторных інфекцый.

- Экстранныя шпіталізацыі ніхто не адмяняе. У кожным аддзяленні ёсць планавыя шпіталізацыі, але іх меншасць, экстранных нашмат больш. Так, у нас ёсць аддзяленні, дзе толькі планавыя шпіталізацыі, напрыклад касметычныя працэдуры. Але гэта ўсё можа пачакаць.

Планавай шпіталізацыяй, напрыклад, лічыцца замена суставаў. Пытанне з кардыялагічнымі пацыентамі абяцаюць вырашаць індывідуальна.

- Калі чалавек захварэе віруснай інфекцыяй падчас планавай шпіталізацыі, яму ўсё роўна не будуць рабіць гэтую аперацыю і выпішуць дадому, - тлумачыць важнасць прынятай меры Ірына Дрозд.

Раней паведамлялася, што 29 лютага ў шпіталях Берасцейскай вобласці, каб не дапусціць распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, таксама ўвялі часовае абмежаванне на планавыя шпіталізацыі ў стацыянар. Гэта не тычыцца пацыентаў анкалагічнага профілю і тых, хто мае патрэбу ў высокатэхналагічных аператыўных умяшаннях. Экстранная дапамога, як і належыць, аказваецца неадкладна і ў поўным аб'ёме.

Таксама па ўсёй краіне абмежавалі наведванне бальніц роднымі пацыентаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках