Вярхоўная Рада Украіны звольніла міністра фінансаў і міністра аховы здароўя
14- 30.03.2020, 14:47
- 13,967
Прызначыць новых не атрымалася.
30 сакавіка Вярхоўная Рада Украіны сабралася для правядзення двух пазачарговых пасяджэнняў, піша «Новы час».
У гэты дзень прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль унёс у Вярхоўную Раду кандыдатуры на пасады міністраў аховы здароўя, фінансаў і энэргетыкі.
Галоўнае, што адбылося на паседжанні:
Рада звольніла міністра аховы здароўя Іллю Емца і міністра фінансаў Ігара Уманскага.
Галасоў за прызначэнне замест іх Максіма Сцяпанава і Сяргея Марчанкі не хапіла.
Пытанне пра прызначэнне міністаркай энэргетыкі і абароны навакольнага асяроддзя Вольгі Буславец знятае.
Прыняты шэраг антыкаранавірусных законапраектаў.
Рада не змагла ўнесці антыкрызісныя змены ў дзяржбюджэт на 2020 год.