18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З нафтай па $25 Расея працягне 6-12 месяцаў

27
З нафтай па $25 Расея працягне 6-12 месяцаў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Такі тэрмін адвёў нафтавай прамысловасці намеснік кіраўніка Міністэрства энэргетыкі РФ Павел Сарокін.

У той час як кошты нафты працягваюць сумнае паглыбленне да новых мінімумам, ацэнкі расейскіх чыноўнікаў становяцца ўсё больш змрочнымі.

Тры тыдні таму, 9 сакавіка, расейскае Міністэрства фінансаў заяўляла пра здольнасць РФ да 10 гадоў жыць з нафтай па 25 даляраў за барэль.

150 млрд даляраў, назапашаныя ў Фондзе нацыянальнага дабрабыту, паводле разлікаў ведамства, дазволяць кампенсаваць нафтагазавыя даходы, што выпадаюць з бюджэту, на суму да 3 трыльёнаў рублёў у год, піша finanz.ru.

Зрэшты, на ўзроўні нафтавых кампаній сітуацыя можа быць значна горшая. Кошт 25 даляраў за барэль здабывальная галіна можа вытрымліваць 6-12 месяцаў, заявіў у інтэрв'ю РБК намеснік міністра энэргетыкі Павел Сарокін.

З яго слоў, расейскія кампаніі могуць функцыянаваць пры кошце нафты вышэй за 20 даляраў за барэль. Пры гэтым на еўрапейскім рынку катыроўкі Urals ужо падалі ніжэй: у порце Ратэрдама ў пятніцу, 27 сакавіка, яны апускаліся да 17,7 даляра.

«25 за барэль - гэта непрыемна, але не катастрофа. Нават на працягу паўгода-года такі кошт з'яўляецца тым узроўнем кошту, які мы можам вытрымаць», - сказаў Сарокін.

«Калі такі кошт будзе доўжыцца 2-3 гады, то гэта, вядома, створыць вялікія праблемы», - дадаў ён.

У Міністэрстве энэргетыкі РФ, са слоў Сарокіна, разлічваюць на аднаўленне коштаў нафты да 45-55 даляраў за бочку да канца года. «Рэзкае падзенне кошту нафты будзе суправаджацца пэўнай рэакцыяй вытворцаў. Вытворцы з высокім сабекоштам усё роўна будуць зніжаць здабычу. Гэта не ўмомант адбудзецца. Гэта не тыдзень, не два, не месяц, а вось паўгода-дзевяць месяцаў - мы ўжо ўбачым першую рэакцыю. І калі сітуацыя стабілізуецца на рынку, то кошт будзе вышэйшым», - растлумачыў намеснік міністра.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках