Еўрапейскія краіны адклікалі сотні тысяч кітайскіх масак і тэстаў на каронавірус
19- 30.03.2020, 19:34
- 31,183
Яны былі няякаснымі.
Еўрапейскія краіны адклікаюць тысячы кітайскіх ахоўных масак і тэстаў на каранавірус, якія былі няякаснымі, паведамляе «Медуза».
Як піша Vice, Нідэрланды адклікалі з бальніц 600 тысяч рэспіратараў FFP2 з дэфектнымі фільтрамі.
Яшчэ 700 тысяч масак з той жа партыі не будуць размяркоўваць па медыцынскіх установах, паведамляе NOS. У выніку бальніцам у Нідэрландах не стае ахоўных масак, таму яны вымушаныя выкарыстоўваць іх паўторна пасля стэрылізацыі.
Са слоў міністра аховы здароўя Нідэрландаў, якія прыводзіць NOS, з праблемай няякасных масак сутыкнуліся «ўсе краіны».
У Бельгіі адмовіліся ад пастаўкі трох тысяч ахоўных масак з Кітая, паведамляе The Brussels Times.
Раней The Guardian паведаміла, што Гішпанія адмовілася ад дзевяці тысяч тэставых набораў для вызначэння каранавіруснай інфекцыі. Іх дакладнасць склала 30%. Да гэтага краіна абвясціла, што выдаткуе 432 мільёны еўраў на тэсты, маскі, пальчаткі і іншыя сродкі індывідуальнай абароны.
Дыпмісія Кітая ў Мадрыдзе сказала, што тэсты вырабіла кампанія Shenzhen Bioeasy Biotechnology, у якой няма кітайскай дзяржаўнай ліцэнзіі на медыцынскае абсталяванне, дадае Vice.
Выданне таксама піша, што ад кітайскіх тэстаў на каранавірус адмовілася Турцыя, бо яны не адпавядаюць стандартам дакладнасці.