18 красавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад каранавіруса памёр актор Віцебскага тэатра Віктар Дашкевіч

65
Ад каранавіруса памёр актор Віцебскага тэатра Віктар Дашкевіч
ВІКТАР ДАШКЕВІЧ
ФОТА: KOLASTHEATRE.BY

Актор знаходзіўся на апараце ШВЛ цягам шасці дзён.

Ад каранавіруса памёр Віктар Дашкевіч, актор Віцебскага нацыянальнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Пра гэта карэспандэнту «Радыё Свабода» распавялі сваякі актора.

За дзень да гэтага ягоная жонка распавяла, што актор знаходзіўся ў рэанімацыі ў Віцебску цягам 6 дзён на апараце ШВЛ - у яго пацвердзілі COVID-19. Ягоная жонка таксама правяла 5 дзён у чыгуначнай лякарні ў Віцебску з запаленнем лёгкіх.

10 і 11 сакавіка актор граў у спектаклі «Кот у ботах», а 18 сакавіка ён таксама кантактаваў з персаналам тэатра. Сам тэатр пацвердзіў, што адзін з актораў быў шпіталізаваны з дыягназам COVID-19, але паведаміў, што рэпетыцыі працягваюцца, хоць найбліжэйшыя спектаклі былі скасаваныя праз «практычна пустую залу».

20 сакавіка жонка, якія працавалі ў Віцебскім тэатры імя Коласа, адчула сябе дрэнна, у яе паднялася тэмпература. 21 сакавіка як змясцілі ў Чыгуначную лякарню Віцебска.

Зразумела, што гэтая смерць ад каранавіруса ў Беларусі далёка не першая, але тут памёр вядомы актор і ўлады не змаглі схаваць праўду.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках