19 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У Віцебску каранавірусам заразіліся дзесяць лекараў

157
Лукашэнка: У Віцебску каранавірусам заразіліся дзесяць лекараў

Ва ўсім вінаваты клімат.

Сёння Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцай так званага савета рэспублікі Наталляй Качанавай. Акрамя будучых прэзідэнцкіх выбараў яны абмеркавалі і каранавірус, які дыктатар дагэтуль называе «псіхозам».

Лукашэнка заявіў, што самаізаляцыя, да якой заклікае СААЗ і лідары вядучых сусветных дзяржаў - не выйсце:

- Замыкацца ў гэтых тухлых кватэрах - гэта не метад. Мы забіваем людзей у гэтых кватэрах. Нас заўсёды вучылі, вы ж памятаеце: калі ВРВІ, грып і іншае, трэба на вуліцу выходзіць, дыхаць свежым паветрам, праветрываць памяшканне.

У каментары смерці ад каранавірусу актора Віцебскага тэатра Віктара Дашкевіча дыктатар пачаў супярэчыць сам сабе:

- Мы падазраём, што ў Віцебску гэты актор памёр, і ў яго таксама быў да пнеўманіі і іншага яшчэ і гэты вірус. Ну мы ж прасілі (яму заўтра 80 гадоў будзе)... Чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш?

Таксама Лукашэнка прызнаўся, што сітуацыя ў Віцебскай вобласці, пра якую беларусы даведваюцца толькі дзякуючы незалежным СМІ і блогерам, сапраўды сур'ёзная, але ва ўсім вінаваты клімат:

- Я не кажу, што там катастрофа нейкая, не. Проста Віцебская вобласць у нас заўсёды і па клімаце іншая, і трохі зрушыўся гэты пік захворвання. Сёння там працуе міністр аховы здароўя, я накіроўваў яго туды і спецыялістаў, каб яны звярнулі ўвагу, прааналізавалі і зрабілі высновы.

Дыктатар прызнаўся, што ў маніторынгу развіцця пандэміі спадзяецца на...свае адчуванні:

- Мы цяпер (гэта мае адчуванні, зыходзячы з лічбавага аналізу захворвання) знаходзімся на піку [вірусных захворванняў]. Я ўжо малю Бога, каб да Вялікадня гэты пік сышоў уніз.

Лукашэнка прагаварыўся, што ў Віцебску дзесяць лекараў заразіліся каранавірусам, што сведчыць аб маштабнасці пандэміі:

- Вось у Віцебску ведаю - лекары першага ўзроўню - тыя, хто ад кагосьці заразіўся. Там больш за дзясятак. Яны, вядома, не праблемныя. Але ж мы адцягваемся на іх лячэнне. Гэтыя лекары павінны лячыць пацыентаў, а мы іх лечым. Яны, дзякуй Богу, дужыя людзі.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках