11 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нідэрландах зафіксаваная рэкордная колькасць памерлых за дзень праз каранавірус

3
У Нідэрландах зафіксаваная рэкордная колькасць памерлых за дзень праз каранавірус
ФОТА: EPA

Усяго заражаных амаль 12 600 чалавек.

У Нідэрландах за апошнія 24 гадзіны зарэгістравалі рэкордную колькасць смерцяў ад каранавірусу.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», такія звесткі апублікаваў Нацыянальны інстытут грамадскага здароўя RIVM.

У Нідэрландах за апошнія 24 гадзіны зарэгістравалі 175 смерцяў ад каранавірусу. Гэта рэкордная колькасць за дзень з пачатку эпідэміі.

Агульная колькасць загінулых перавысіла адну тысячу і дасягнула 1039.

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавірусу ў краіне набліжаецца да 12 600, за мінулы дзень пацвердзілі 845 новых выпадкаў.

У лякарнях знаходзяцца ўжо больш за 4700 пацыентаў, колькасць шпіталізаваных за дзень вырасла на 722.

У рэгіёне Паўночны Брабанд колькасць пацыентаў, якія маюць патрэбу ў шпіталізацыі, паступова зніжаецца. Затое іх становіцца больш у Паўднёвай і Паўночнай Галандыі, Гелдэрландзе і Лімбургу. Такая тэндэнцыя назіралася і ў папярэднія дні.

У каментары да статыстыкі адзначаюць, што часам звесткі паступаюць з затрымкай, таму частка выпадкаў шпіталізацыі і смерці маглі адбыцца на некалькі дзён раней, чым патрапілі ў статыстыку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках