18 лiстапада 2024, панядзелак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: У некалькіх дзяцей з Новых Доктаравічаў пацвердзіўся каранавірус

35
«Баста!»: У некалькіх дзяцей з Новых Доктаравічаў пацвердзіўся каранавірус

Захворваюць нават лекары.

Сын лекаркі з Капыля, шпіталізаванай цяпер з дыягназам COVID-19, распавёў Telegram-каналу «Баста!» пра сітуацыю ў райцэнтры. Імя суразмоўцы не паказваецца, але ёсць у рэдакцыі канала.

- Маці прымала жанчыну, якая мела пацверджаны вірус. Хоць усе былі ў масках, але абарона даволі слабая, вядома. Паехала плынь людзей з той вёскі [Новыя Доктаравічы] у лякарню з пнеўманіямі. Прычым тэст станоўчы быў не ва ўсіх.

Праз некаторы час пасля кантакту мама паскардзілася на тэмпературу і боль у целе. Два дні мучыў менавіта боль. На трэці дзень я ўгаварыў яе паехаць у лякарню зрабіць здымак. На здымку западозрылі пляму на лёгкім. Да ночы ўсё ж наважылі адвезці ў Барысаў. Зноў жа - з маімі ўгаворамі.

Працаўнікі не хочуць асабліва класціся на лячэнне, бо моцна падае заробак з бальнічным. Ну і акрамя іх працаваць асабліва няма каму. Да працы ставяцца адказна, насуперак міфам пра тое, што чэргі праз тое, што гарбату п'юць лекары і медсёстры.

У кагосьці былі дрыжыкі, але хутка праходзілі. У кагосьці ўсе сімптомы былі, як у маёй мамы. Але ўсе лекары лечаць сябе самі і, вядома, як ужо было сказана ў СМІ, яны будуць адначасова і працаваць, і лячыцца, жывучы ў лякарні і выконваючы ўсе засцярогі, каб не заразіць іншых.

У Барысаве ў інфекцыйным аддзяленні, са слоў мамы, спакойна. Усе па палатах. Нічога абуральнага.

Што да сімптомаў - падвышаная да 38.3 тэмпература. Сатурацыя ў норме. Ставяць кропельніцы. Усё - як пры звычайным лячэнні грыпу.

Што да аналізаў - іх у Капылі рабілі ўсім пацыентам з пнеўманіяй і ўсяму персаналу, які мог мець кантакт з захварэлай на каранавірус. Вядома ад мясцовых, што ў некалькіх дзяцей з Доктаравічаў таксама вірус пацверджаны.

Выснова цалкам адна: лекары працуюць. Абароны лепшай, чым проста маска, вядома, бракуе. Але тут складана ўявіць, колькі і чаго трэба для кожнага работніка.

З дзіўнага - гэта адсутнасць інструкцый ад вышэйшага начальства ў першы час. Ды і адзення ахоўнага на ўсю лякарню прывезлі 15 штук. Як па мне, аднаразовыя дажджавікі капеечныя і то б мелі сэнс. Але, на жаль.

У нядзелю раніцай аналіз жанчыны быў пацверджаны і стала вядома што ў работнікаў лякарні ёсць сімптомы, але вельмі доўга не ведалі ўсе, каму тэлефанаваць і што з гэтым рабіць. Спадзяюся, цяпер пастановы прымаюцца хутчэй.

Частка хворых з Капыльскага раёна - у Капылі ў тэрапіі, частка - у Барысаве, частка - у Менску. Вызваляюць іншыя рэзервы. Казалі, у той жа Барысаў ужо не вязуць пакуль, усё ўкамплектаванае. А калі прывозяць, то чамусьці толькі ўначы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках