Пасля агалоскі ў СМІ ў пасведчанні аб смерці жанчыны з Віцебска ўказалі COVID-19
10- 1.04.2020, 21:47
- 37,322
Першапачаткова паведамлялася, што жанчына памерла нібыта ад пнеўманіі.
Жыхарка Віцебска Аляксандра Чэпік памерла раніцай 30 сакавіка ў Віцебскай лякарні. У пасведчанні аб смерці жанчыны напісана «іншая вірусная пнеўманія (COVID-19)».
Фота пасведчання апублікавала «Радыё Свабода».
Нагадаем, учора дачка памерлай распавяла падрабязнасці таго, што здарылася з яе маці. Першапачаткова лекары ўказалі прычыну смерці «пнеўманія».