11 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За вылікам усіх збораў кіроўцы сыдуць у нуль ці нават у мінус»

20
«За вылікам усіх збораў кіроўцы сыдуць у нуль ці нават у мінус»
Фота: ex-press.by

Як у Барысаве страйкавалі таксісты.

У суботу, 11 красавіка, раніцай на аўтастаянцы «Барысаў-Арэны» было нязвыкла шматлюдна. Кіроўцы, якія працуюць з онлайн-агрэгатарам заказаў «Яндэкс.Таксі», сабраліся, каб выказаць сваю незадаволенасць палітыкай кампаніі, піша сайт ex-press.by.

- Мы сабраліся тут, каб прыцягнуць увагу да нашай праблемы, - распавядае адзін з арганізатараў сустрэчы Андрэй. - Прыйшоўшы ў Барысаў, кампанія «Яндэкс» стала альтэрнатывай мясцовым вознікам, склала моцную канкурэнцыю тым, што абслугоўвае кліентаў на новых аўтамабілях добрымі коштамі. Кліенты пацягнуліся па выгоду, сэрвіс стаў папулярны. Першапачаткова ўмовы былі выгадныя і для кіроўцаў. Дзякуючы бонусам, заробак атрымліваўся вельмі нават нядрэнны. За 40 паездак кампанія гарантавала атрыманне прыбытку 240 рублёў з улікам даплат і бонусаў. Гэта задавальняла ўсіх. Праз практычна два гады гэтая сума змянілася. Апускаючыся паступова ўніз, лічба зніжалася, апошнюю планку 195 рублёў некалькі дзён таму апусцілі да 165-ці. За вылікам усіх збораў кіроўцы сталі працаваць у нуль ці нават у мінус. Прычым для кліентаў кошты не змяніліся ніяк.

Кіроўцы дружна падтрымліваюць Андрэя:

- Калі мы пачалі ездзіць, зараблялі. Потым усё стала значна горш. За гэты час нехта ўзяў аўто ў лізінг, хтосьці крэдыт. Цяпер на іх аплату сродкаў няма. Каб хоць неяк пражыць, даводзіцца 16 гадзін сядзець за стырном. Гэта папросту небяспечна.

- Калі мы пачалі абурацца, нас сталі блакаваць. Няма прыкладання, няма працы. Цяпер увесь таксапарк з 15-ці аўто заблакавалі. На якой падставе гэта зрабілі, нам не сказалі. Тлумачыць што-небудзь нам не хочуць.

На сустрэчы прысутнічалі ўладальнікі некалькіх аўтапаркаў, усе яны сыходзяцца ў меркаванні, што зніжэнне бонусаў наўпрост звязанае з вірусам COVID19 і сітуацыяй у Расеі:

- Паводле статыстыкі, колькасць паездак усяго сэрвісу зменшылася на 60%. Яндэкс спрабуе паменшыць свае выдаткі за наш з вамі кошт. Трэба разумець, што ўсім цяпер цяжка. Мы практычна ўпэўненыя, што як толькі скончацца карантыны, мы выйдзем на ранейшы ўзровень. Аднак, трэба нешта рабіць. І, як варыянт, мы прапануем увесці ў горад новы агрэгатар, які зможа канкураваць сярод кліентаў з «Яндэксам», і даць вам нармальны заробак.

Не ўсе прысутныя падзялілі аптымізм калегаў аб спадзяваннях на вяртанне ўсяго на ранейшы ўзровень. Але многія падтрымалі ідэю ўвесці новы агрэгатар у горад:

- Калі гэта дасць нам шанец зарабляць, то чаму б і не? Пераляпіць аўто, перайсці на іншую сістэму зусім не праблема. Галоўнае, каб таксапаркі мелі магчымасць стварыць умовы для працы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках