11 траўня 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі: У Віцебску цяжкая сітуацыя з каранавірусам

20
Арцём Мілеўскі: У Віцебску цяжкая сітуацыя з каранавірусам
АРЦЁМ МІЛЕЎСКІ

Форвард берасцейскага «Дынама» заявіў, што футбалістам «страшнавата» гуляць у чэмпіянаце Беларусі.

Форвард берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі распавёў пра тое, што матч каманды ў рамках пятага тура з «Віцебскам» мог быць перанесены, паведамляе «Трибуна».

«У нас матч у Віцебску, а там цяжкая сітуацыя з каранавірусам. Нібыта павінны былі перанесці, але ў выніку не перанеслі. Страшнавата», - сказаў Мілеўскі падчас жывога эфіру з Аляксандрам Аліевым у інстаграме.

Нагадаем, матч «Віцебска» ўжо быў раней перанесены з гэтага горада. Гульня са «Смалявічамі» прайшла ў Барысаве на стадыёне «Гарадскі». АБФФ паведаміла пра тое, што задаволена хадайніцтва клуба пра перанос сустрэчы ў сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я, нізкай сярэднясутачнай тэмпературай і дрэнным станам поля. Бакі адхілілі інфармацыю пра тое, што матч мог быць перанесены праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў Віцебску.

Пазней міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік пацвердзіў, што гульня была перанесеная менавіта праз каранавірус. Кіраўнік АБФФ Уладзімір Базанаў у адказ на гэта заявіў, што «Гэта наогул не Караніка справа - агучваць такія моманты».

Матч «Віцебск» - «Дынама» Берасце запланаваны на 18 красавіка (субота).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках