Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі 304 выпадкі заражэння каранавірусам
36- 2.04.2020, 16:50
- 79,700
Нават афіцыйныя лічбы міністэрства пачалі расці.
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што 304 чалавекі інфікаваныя каранавірусам з пачатку ўспышкі. Паводле лічбаў, якія прыводзіць міністэрства, 254 чалавекі знаходзіцца на стацыянарным лячэнні, 46 ачунялі, 4 памерлі. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі не ўведзены карантын, не закрытыя ўстановы адукацыі, адкрытыя межы. Экспэрты сцвярджаюць, што лічбы, якія падаюцца міністэрствам, не адлюстроўваюць рэальнага становішча спраў. Беларусы адзначаюць, што ў краіне імкліва павялічылася колькасць захворванняў на пнеўманію.