У Расеі непрацоўныя дні падоўжаныя да 30 красавіка
25- 2.04.2020, 17:18
- 38,499
(Абноўлена) Заробкі работнікаў захоўваюцца.
Пуцін абвясціў пра падаўжэнне ўведзеных раней у Расеі для «забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва» «непрацоўных дзён». У сваім тэлезвароце да насельніцтва Расеі Пуцін заявіў, што непрацоўнымі будуць ўсе дні аж да 30 красавіка, паведамляе РБК.
«Калі абстаноўка дазволіць - скарэктуем абвешчаны перыяд непрацоўных дзён у бок яго скарачэння», - дадаў прэзідэнт.
У папярэдні раз Пуцін выступіў з тэлезваротам да насельніцтва Расеі 25 сакавіка. У выступе, прысвечаным барацьбе з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі COVID-19, прэзідэнт абвясціў тыдзень з 30 сакавіка да 5 красавіка нерабочым. Прадпрыемствы ў такія дні павінны былі захаваць заробак супрацоўнікам, непрацоўныя дні не ўключаюцца ў перыяд адпачынку. Пры гэтым цэлы шэраг катэгорый работнікаў дадому не адпусцілі, а значная частка арганізацый прадоўжыла працу ў дыстанцыйным рэжыме.