Фотафакт: на блокпостах у Клецку з'явіліся «партызаны»
15- 2.04.2020, 18:08
- 36,949
Вайскоўцы разам з супрацоўнікамі МНС і міліцыянтамі падчас пандэміі гулялі ў «партызан».
У Клецку прайшло каманды-штабное вучэнне тэрытарыяльнай абароны. Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што прызваныя з запасу вайскоўцы («партызаны») разам з супрацоўнікамі МНС і міліцыянтамі адпрацоўвалі задачы ў ахове важных аб'ектаў. Таксама адпрацоўвалася барацьба з «незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі». На ўездзе ў горад былі пабудаваныя блокпосты, на якіх і замацаваліся «партызаны».
За вучэннямі назіраў начальнік Генштаба Узброеных сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч.